2023 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Захара Захаравіча Кавальчука (1893–1937), беларускага савецкага партыйнага і прафсаюзнага дзеяча
Захар Захаравіч Кавальчук нарадзіўся ў 1893 г. у в. Крыўляны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
У васемнаццацігадовым узросце Захар Кавальчук адправіўся ў Амерыку на заробкі. Дабраўшыся да штата Пенсільванія, уладкаваўся чорнарабочым сталеліцейнага цэха. Хутка перабраўся ў штат Мічыган, у буйны порт Дэтройт. Працуючы на аўтазаводзе знакамітага прадпрыемства Генры Форда, дзе можна было сустрэць эмігрантаў з усяго свету, у тым ліку і з Расійскай імперыі, захапіўся ідэямі ўсеагульнай справядлівасці і стаў актыўным абаронцам правоў рабочых.
15 красавіка 2022 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Кірыла Варфаламеевіча Смалюка ( 1907–1942), удзельніка антыфашысцкага падполля
Кірыл Варфаламеевіч Смалюк нарадзіўся 15 красавіка 1907 г. у вёсцы Крыўляны Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З ранніх гадоў пазнаў паднявольную працу, батрачыў у памешчыкаў. У час польскай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай рабоце за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
11 лістапада 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Мікалаевіча Гарбачука (1945), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, кандыдата філасофскіх навук
Георгій Мікалаевіч Гарбачук нарадзіўся 11 лістапада 1945 г. у вёсцы Крыўляны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і свяшчэнніка. Бацька, Мікалай Гарбачук, быў настаяцелем Дзмітровіцкай царквы, карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод вернікаў і духавенства. За служэнне быў узнагароджаны ордэнам св. Сергія Раданежскага II ступені Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II. Сын Георгій пайшоў па слядах бацькі.